wd wp Пошук:

Леанард Пацей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацей.

Леанард Пацей (каля 1730 — 14 ліпеня 1774) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны1752) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага.

Абіраўся паслом на соймы 1750, 1752 (абодва разы ад Віцебскага ваяводства), 1762, 1764 (удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага).

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захавання сваіх маёнткаў у Полацкім ваяводстве прысягнуў Кацярыне II (1773)

У шлюбе з Марыяй Аляксандрай, дачкой рэчыцкага старосты Альбрэхта Радзівіла, меў сына Аляксандра Міхала.

Крыніцы

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/leonard-pociej-h-waga-1730

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1774 годзе
Катэгорыя·Старосты алькеніцкія
Катэгорыя·Род Пацеяў
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пацеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты рагачоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Абозныя вялікія літоўскія