wd wp Пошук:

Войны-Ясянецкія

Герб «Гакі»

Войны-Ясянецкія — шляхецкі род герба «Гакі». Яго паходжанне звязана з віцебскімі баярамі Рамейкавічамі. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне XVI стагоддзя служыў княгіні Астрожскай і яе другому мужу Альбрэхту Ласкаму, валодаў невялікім маёнткам Ясенец на р. Сэрвач у Новагародскім павеце. У 1567 годзе ён выстаўляў у войска 1 вершніка. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім паветах — ужывалі прозвішча Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка) і карысталіся ўласным гербам, які адрозніваўся ад герба астатніх Рамейкавічаў дадаткам паўмесяца з зоркай уверсе гербавай выявы.

Вядомыя прадстаўнікі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Войны-Ясянецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты