wd wp Пошук:

Лаўтара Марцінес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінес. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лаўта́ра Марці́нес (ісп.: Lautaro Martínez; нар. 22 жніўня 1997) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Першапачаткова намагаўся гуляць цэнтральнага абаронцу ў юнацтве, але пазней перакваліфікаваўся ў нападніка.

Клубная кар’ера

Марцінес з малых гадоў пайшоў па слядах бацькі, які таксама быў прафесійным футбалістам. Займацца футболам пачаў у клуба роднага горада «Лайнерс». Яшчэ ў юнацтве таленавітага хлопца запрыкмецілі ў «Расінгу». У выніку ў студзені 2014 года ігрок далучыўся да клуба, але першы час сумаваў па Баіі-Бланцы, і нават хацеў вярнуцца дадому. Толькі дзякуючы таварышу па камандзе застаўся ў клубе і здабыў месца ў асноўным складзе рэзервовай каманды. У 2015 годзе футбалістам цікавіўся мадрыдскі «Рэал», але Марцінес вырашыў застацца ў Аргенціне. Яго бацька Марыа пазней заявіў, што ігрок вырашыў застацца ў «Расінгу», бо не быў падрыхтаваны да сыходу з клуба[5]. Яго дэбют у аргенцінскай лізе адбыўся 1 лістапада 2015 года, калі ён выйшаў на гульнявую пляцоўку на замену Дыега Міліта ў пераможным матчы 3:0 супраць клуба «Крусера-дэль-Нортэ»[6]. 17 красавіка 2016 года нападнік быў выдалены з поля ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс» (2:2)[7]. А першы свой гол забіў у матчы супраць «Уракана» ў лістападзе 2016 года[7]. Сапраўдны шанц футбаліст атрымаў па атрыманні пашкоджання асноўнага форварда клуба Лісандра Лопеса. Марцінес удала скарыстаўся мажлівасцю і, атрымаўшы больш гульнявога часу, забіў у 23 матчах лігі 9 галоў[7][8]. Цікавасць да іграка адразу з’явілася ў мадрыдскага «Атлетыка», але ігрок зноў застаўся ў «Расінгу». 27 лютага 2018 года нападнік тройчы трапна адправіў мяч у браму бразільскага «Крузейру» ў матчы розыгрышу Кубка Лібертадорэс (4:2). У хуткім часе стала вядома, што Марцінес далучыцца да складу італьянскага «Інтэрнацыянале».

«Інтэрнацыянале»

Марцінес афіцыйна далучыўся да складу «нерадзуры» 4 ліпеня 2018 года і каштаваў міланцам 22,7 млн еўра. Паводле кантракта тэрмін дагавора павінен быў трываць пяць гадоў[9]. Нападнік пачаў забіваць за свой новы клуб яшчэ ў перадсезонных таварыскіх матчах. Дэбют у Серыі А адбыўся 19 жніўня, калі ігрок з’явіўся ў матчы супраць «Сасуола», дзе «Інтэр» трываў паражэнне з мінімальным лікам 1:0[10]. 29 верасня на «Сан-Сіра» футбаліст адправіў мяч у браму «Кальяры», а гаспадары перамаглі з лікам 2:0. Толькі ў другой палове сезона 2018/19 аргенцінец пачаў з’яўляцца ў кожным матчы, бо ягоны зямляк Маўра Ікардзі прапусціў шэраг матчаў з асабістых прычын[11]. У сваім першым міланскім дэрбі Марцінес спачатку асіставаў Маціясу Весіна, а потым у другой палове сам адзначыўся голам з пенальці, дзякуючы часу «Інтэрнацыянале» перамог «Мілан» з лікам 3:2[12]. У выніку «нерадзуры» здабылі трэцяе месца ў розыгрышы Серыі А, упершыню такое высокае з сезона 2011/12.

2 кастрычніка 2019 года Марцінес забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Барселоны», аднак гэта не выратавала італьянцаў ад паражэння (2:1). 17 жніўня 2020 года аргенцінец двойчы забіў у браму данецкага «Шахцёра» (5:0), здабыўшы для клуба квіток у фінал Лігі Еўропы 2019/2020. 8 сакавіка 2022 года Марцінес забіў год у матчы супраць «Ліверпула» на «Энфілдзе», чым здабыў для клуба перамогу з лікам 0:1.

Міжнародная кар’ера

Марцінес з 2017 года пачаў прыцягвацца да зборных Аргенціны розных узростаў. 12 сакавіка 2018 года Марцінес атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Аргенціны на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Іспаніі[13]. 27 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць іспанцаў, замяніўшы на пляцоўцы Гансала Ігуаіна[14]. У маі 2018 года ён быў далучыны да заўякі зборнай Аргенціны на чэмпіянат свету 2018, але пазней быў выкраслены са спісу[15][16]. У таварыскім матчы ў канцы 2018 года супраць зборнай Ірака забіў свой першы гол за зборную[17]. Наступным годам дэбютаваў у розыгрышы Кубка Амерыкі 2019, дзе поруч з таварышамі здабыў бронзавыя медалі. 10 верасня 2019 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі адзначыўся хет-трыкам (4:0).

Зноскі

  1. Lautaro Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lautaro Martínez // FBref.com
  3. Almanacco illustrato del calcioPanini, 2022. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  4. Almanacco illustrato del calcioPanini, 2018. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  5. Siffredi, Charly (21 November 2017). «Lautaro Martinez’s father reveals rejection of Real Madrid in 2015». Marca.
  6. Edwards, Danie (17 February 2017). «Coveted by Arsenal & Real Madrid: Meet Racing Club’s whizzkid Lautaro Martinez». Goal.
  7. 1 2 3 Estevez, Martin (10 May 2017). «Lautaro Martínez, tradición familiar». El Grafico.
  8. «Report: Atletico Madrid Inks Rising Argentine Star Lautaro Martinez to Long-Term Deal». Sports Illustrated.
  9. Strachan, Iain (4 July 2018). «Lautaro Martinez completes Inter move». Goal.
  10. Marcovitch, Joe (19 August 2018). «Sassuolo 1-0 Inter: Report, Ratings & Reaction as the Nerazzurri Slip to Defeat in Serie A Opener». 90min.
  11. Tomás Pavel; Ibarra Meda (15 February 2019). «Lautaro Martinez, Mauro Icardi’s worthy successor at Inter». Ronaldo.com.
  12. «Milano is still Nerazzurro: Milan 2-3 Inter!». Inter Milan.
  13. «Lista de convocados». AFA.
  14. «WATCH: Isco Hat Trick Leads Spain’s 6-1 Rout Over Messi-Less Argentina». Sports Illustrated
  15. «Revealed: Every World Cup 2018 squad». Goal.
  16. «Icardi cut from Argentina’s 23-man World Cup squad». Goal.
  17. Creek, Stephen (12 October 2018). «Inter’s Lautaro Martinez thrilled with debut Argentina goal». Goal.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Расінг Авельянеда
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны