wd wp Пошук:

Лазар Маркавіч Хідэкель

Ла́зар Ма́ркавіч Хідэкель (29 снежня 1904, Віцебск — 22 лістапада 1986, Ленінград) — савецкі архітэктар і педагог.

Біяграфія

УНОВИС. Чэрвень 1922. Віцебск. Стаяць (злева направа): Іван Червінка, Казімір Малевіч, Ефім Раяк, Ганна Каган, Мікалай Суецін, Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Сядзяць (злева направа): Міхаіл Векслер, Вера Ермалаева, Ілля Чашнік, Лазар Хідэкель
Іван Чэрвінка, Лазар Хідэкель, Ілля Чашнік, Леў Юдзін. Віцебск, май 1922

Лазар Маркавіч Хідэкель нарадзіўся 16 (29) снежня 1904 года ў яўрэйскай сям’і ў Віцебску. Яго бацька, Мордух Аронавіч (1867—1932), таксама быў архітэктарам. Вучыўся ў Мсціслава Дабужынскага, Марка Шагала і Казіміра Малевіча. У 1918 годзе, у 14 гадоў, як выключэнне (юны ўзрост), быў прыняты ў Віцебскую народную мастацкую школу, вучань М. Шагала і М. Дабужынскага па класу акварэлі. У 1918—1919 — вучань Эля Лісіцкага ў яго віцебскай архітэктурнай студыі. У шаснаццаць — вучань і паслядоўнік Казіміра Малевіча, адзін са стваральнікаў УНОВИСа, узначальвае Архітэктурную студыю УНОВИСа. У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-прамысловы інстытут. У 1922—1928 — узначальвае архітэктурную лабараторыю ГИНХУКа (да 1926) і ГИИИ. У 1929 годзе скончыў Інстытут грамадскіх інжэнераў у Ленінградзе (ЛИСИ). З 1934 года — кіраўнік майстэрні Ленпроекта.[6] У гады Вялікай Айчыннай вайны — галоўны архітэктар інстытута «Механобр». Выкладчык, прафесар Ленінградскага інжэнерна-будаўнічага інстытута, дэкан архітэктурнага факультэта.

Памёр Лазар Хідэкель 22 лістапада 1986 года ў Ленінградзе. Пахаваны на могілках пасёлка Камарова.

Магіла Лазаря Хидекеля на Камароўскіх могілках

Творчасць

Лазар Хідэкель называў сябе «мастаком-архітэктарам», пазней дадаўшы мянушку «фантаст» як спасылку на адну з цэнтральных асаблівасцей свайго мастацтва і архітэктуры: «бачанне Супрематических структур, плаваючых у прасторы», якое ўпершыню праявілася як касмічныя станцыі зямлян у яго работах Віцебскага перыяду УНОВИС-а ў 1920—1921 гадах і пазней — у футурыстычных гарадах, якія ён задумаў у сярэдзіне 1920-х гадоў.

Дараванне Хидекеля як архітэктара было прызнана на раннім этапе, пачынаючы з яго шырока вядомага клуба рабочых 1926 года, які ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктурны будынак.[7] Па сутнасці, пачаўшы з работы з Элем Лісіцкім над пераходам ад планарнага супрэматызма да трохмарнага, Хідэкель стаў не проста першым, а сапраўды адзіным супрематическим архітэктарам. Па яго меркаванню, авангардная архітэктура паходзіла з гэтай сучаснай выяўленчай сістэмы.

Спадчына

Вывучэнне і публікацыя супрэматычнай спадчыны Хідэкеля пачаліся пасля некалькіх дзесяцігоддзяў сталинскай забароны і супалі з паступовым адкрыццём рускага авангарда і яго стваральнікаў у час хрушчоўскай адлігі. Гэты працэс, які пачаўся ў канцы 1960-х гадоў, стаў вынікам высілкаў групы савецкіх і замежных вучоных.

Гэтак, Л. А. Жадава сцвярджала, што «Хідэкель быў галоўным памочнікам Малевіча у яго архітэктурных эксперыментах 1924—1925».[8]

Гэтае сцверджанне на сягонняшні дзень поўнасцю пацвярджаецца дакументамі з архіваў ГИХуК і ГИИИ — шмат упершыню з’явіліся надрукаванымі ў кнізе «Лазар Хідэкель і Супрэматызм» Іны Карасік.

С.А. Хан-Магамедаў у сваёй працы «Піянеры Савецкай архітэктуры» даследаваў больш за 150 дзяржаўных і прыватных архіваў і знайшоў жыццёва важныя звёны ў архіве Хідэкеля. «Аксанаметрычныя погляды Хідэкеля, заснаваныя на Супрематычных кампазіцыях», якія натхнілі яго серыю касмічных дамоў (1920—1921) і ператварыліся ў работы, звязаныя з Аэраклубам (1922—1923), былі, па словах Хан-Магамедава, «практычна першымі па-сучаснасці архітэктурнымі кампазіцыямі, заснаванымі на супрэматызме.»

Хан-Магомедаў адзначае, што, у адрозненне ад карцін Малевіча 1915—1918 гадоў, работы Хідэкеля, поруч з творамі некалькіх іншых вучняў, якія прайшлі клас Лісіцкага па праекцыйнаму малюнку, «складаліся не з каляровых геаметрычных фігур, вольна плаваючых у белам прасторы, а з выцягнутых прамавугольнікаў, спалучаных у жорсткую крыжападобную кампазіцыю». Хідэкель разглядаў гэтыя графічныя кампазіцыі як свой уклад у структурную трансфармацыю супрэматызму. Апісваючы ланцужок уплыву: Малевіч — Лісіцкі — Хідэкель — Нікольскі, Хан-Магомедаў ацаніў роляў Хідэкеля і ўплыў на яго прафесараў, а таксама яго архітэктурнае супрацоўніцтва з Нікольскім і Сіманавым у сярэдзіне 1920-х гадоў.[9] Іх супольна рэалізаваныя работы грунтоўна паспрыялі з’яўленню своеасаблівага тыпа супрэматычнага канструктывізму, які характэрызаваў творчасць ленінградскага авангарда і «судзейнічаў замацаванню працэсу творчага эксперыментавання савецкіх архітэктараў».[9]

Пабудовы

Будынак школы — Гарохавая вул., 57-а.

Памяць

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136184774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Lazar\‘Khidekel
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France Lazarʹ Markovič Hidekelʹ // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Л. Л. Полевой. Русские евреи. Аналитический справочник. — Нью-Йорк — Портланд, Орегон. — 2010.
  7. Лазарь Хидекель — проект рабочего клуба(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2018. Праверана 15 лютага 2018.
  8. {{{загаловак}}}. — 1982.
  9. 1 2 {{{загаловак}}}.
  10. Решение исполкома Ленгорсовета от 10.11.1967 N 996
  11. здание Ленинградского института гражданских инженеров на www.citywalls.ru
  12. Владимир Смирнов Хидкелексвкие школы Архівавана 1 лютага 2018.//Адреса Петербурга, № 20/32, 2005
  13. Трезини вспомнит Хидекеля // Санкт-Петербургские ведомости. — 2020. — 16 июня.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Архітэктары рускага авангарда
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі-супрэматысты
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы