wd wp Пошук:

Казімір Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч.

Казімі́р Севяры́навіч Мале́віч (11 (23) лютага 1879[9] (паводле іншых звестак — 1878), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.

Творчасць

Аўтапартрэт
Чорны квадрат, 1915

На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з’яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У. Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).

Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.

Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мастака, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 parish register
  2. parish register
  3. Artnet — 1998.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Kazimir Severinovich Malevich
  6. Encyclopædia Britannica
  7. RKDartists
  8. The Fine Art Archive
  9. Запись о рождении в метрической книге римско-католического костёла св. Александра в Киеве, 1879 год // ЦГИАК Украины, ф. 1268, оп. 1, д. 26, л. 13об—14. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 23 лютага
Супрэматызм
Мастакі Санкт-Пецярбурга
Памерлі ад раку прадсталёвай залозы
Члены таварыства «Супрэмус»
Сцэнографы Расійскай імперыі
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Мастакі СССР
Мастакі рускага авангарда
Мастакі паводле алфавіта
Карціны Казіміра Малевіча
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 15 мая
Рускі авангард
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Нарадзіліся ў Кіеве
Сцэнографы СССР
Мастакі-супрэматысты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Нарадзіліся ў 1879 годзе
Асобы
Памерлі ў 1935 годзе
Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча