wd wp Пошук:

Лазар Маркавіч Лісіцкі

Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».

Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.

У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) - авангарднага мастацкага і літаратурнага аб’яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).

У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.

Зноскі

  1. 1 2 Лисицкий Лазарь Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вучні Юдаля Пэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-супрэматысты