wd wp Пошук:

Ладзейнапольскі раён

Ладзейнапольскі муніцыпальны раён (руск.: Лодейнопо́льский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ладзейнае Поле. Уключае 2 гарадскіх і 3 сельскіх паселішчы. Утвораны ў верасні 1927 года. Гістарычна яму папярэднічаў Ладзейнапольскі павет Аланецкай губерні.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы — з Карэліяй (Алонецкі раён); на паўночным усходзе — з Падпарожскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Ціхвінскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — з Волхаўскім муніцыпальным раёнам. З захаду тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера. Плошча раёна — 4,91 тыс. км² (6,60 % тэрыторыі вобласці). Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 239 км.

Раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0-150 метраў над узроўнем мора. У заходняй частцы раёна знаходзіцца Прыладажская нізіна, у цэнтральнай — Свірская нізіна, ва ўсходняй — Ладзейнапольскае ўзвышша. Адклады торфу.

Клімат раёна умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня +17 °C, са студзеня −10 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 600—800 мм. Абсалютны мінімум тэмператур −48 °C, максімум +34 °C. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Свір, Аяць, Паша.

У раёне пераважаюць моцнападзолістыя і сярэднепадзолістыя глебы, а ў даліне ракі Свір — алювіяльныя. Таксама маюцца тарфяныя і балотныя глебы.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. GEOnet Names Server — 2018.
  3. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  4. Лодейное Поле
  5. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці