wd wp Пошук:

Аяць

Аяць (руск.: Оя́ть) — рака ў Ленінградскай і Валагодскай абласцях Расіі, левы прыток Свіры (басейн Ладажскага возера). Бярэ свой пачатак з Чаймвозера на Вепсаўскім узвышшы на тэрыторыі Валагодскай вобласці. Вышыня вытоку — 222 м над узроўнем мора. Даўжыня Аяці — 266 км, плошча вадазборнага басейна — 5220 км². Расход вады за 39 км ад вусця — 51,8 м³/с. Вышыня вусця — 4,6 м над узроўнем мора.

Ад вытоку да вёскі Алёхаўшчына берагі пераважна пагорыстыя, пакрытыя лесам. Да в. Вінніцы Аяць — рэчка шырынёй 5-10 м, глыбіня рэдка перавышае 1 м.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Нявы
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта