У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карачы (значэнні).
Ладавіка Карачы (іт. Lodovico Carracci; 21 красавіка 1555, Балоння — 13 лістапада 1619, там жа) — італьянскі жывапісец, гравёр і скульптар, прадстаўнік балонскай школы.
Вучань Праспера Фантаны, Ладавіка Карачы ў сваіх шматлікіх паездках вывучаў творчасць італьянскіх майстроў. Вярнуўшыся ў Балонню з высокай мэтай адраджэння мастацтва, ён заснаваў са сваімі стрыечнымі братамі Агасціна і Анібале новую школу жывапісу — «Акадэмію дэльі Інкамінаці»
У сваіх позніх творах ён дэманструе большую самастойнасць (напрыклад, у «Багародзіцы ў славе» і ў фрэсках з жыцця св. Бенедыкта ў манастыры Санкт-Мікеле-ін-Боска). Ладавіка Карачы з’яўляецца таксама родапачынальнікам асаблівага роду карцін пакутнага пафасу — шматлікіх «Ecce Homo» і «Mater Dolorosa», створаных балонскай школай. У Эрмітажы захоўваюцца «Святое Сямейства», «Нясенне крыжа», «Пакладзенне ў труну» і «Святы Себасцьян». Мастаку атрыбутуецца вядомая карціна «Гульцы ў шахматы», адрозная глыбінёй псіхалагізму і тонкай гульнёй святла і цені.