wd wp Пошук:

Кі-Ларга

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Кі-Ла́рга (англ.: Key Largo) — востраў у Фларыдскім праліве. З’яўляецца часткай архіпелага Фларыда-Кіс. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Фларыда. Плошча - 150 км². Насельніцтва - 10 433 чал. (2010 г.)[1]

Геаграфія і прырода

Кі-Ларга — самы буйны і доўгі востраў Фларыда-Кіс. Ён аддзелены ад паўвострава Фларыда пралівам, які ў самым вузкім месцы дасягае ўсяго 1,45 км. У астатніх месцах праліва рыфы і пясчаныя косы ўтвараюць шэраг неглыбокіх заліваў. У нашы дні некаторыя з гэтых вузкіх кавалкаў сушы аб’яднаны мастамі і шашой і выкарыстоўваюцца для камунікацыйнага злучэння Кі-Ларга з кантынентам. Аднак у мінулым яны стваралі істотныя перашкоды для суднаходства.

Даўжыня вострава Кі-Ларга — 63,22 км. Найбольшая шырыня — 6,63 км, але ў некаторых месцах яна не перавышае 445 м. Кі-Ларга мае каралавае паходжанне. Суша нізкая, складзена з вапняку і дробнага пяску. Маецца некалькі ўнутраных лагун.

Клімат трапічны вільготны. Улетку здараюцца моцныя ўраганы.

Наземныя флора і фаўна значна пацярпелі ад прысутнасці чалавека. На некаторых участках узбярэжжа захаваліся мангравыя лясы. На Кі-Ларга спыняюцца пералётныя птушкі. Значна большую разнастайнасць мае навакольны падводны свет, дзе налічваецца 55 відаў каралаў і 500 відаў рыб[2]. Для захавання прыроды на Кі-Ларга створаны марскі нацыянальны парк, два батанічныя паркі, цэнтр назірання за дзікімі птушкамі, два дзяржаўныя і прыватная ўстановы вывучэння і гадавання дэльфінаў.

Гісторыя

Найстаражытнейшымі вядомымі насельнікамі вострава Кі-Ларга былі прадстаўнікі індзейскага народа кулуса, якія перасяліліся сюды з суседняй Фларыды. Археолагамі знойдзены рэшткі буйных штучных пабудоў, узведзеных паміж 1000 г. і 1499 г. Мяркуецца, што яны маглі выкарыстоўвацца для навігацыі або ў рэлігійных мэтах[3][4]. У пачатку XVI ст. востраў быў адкрыты іспанцамі і названы імі Cayo Largo (літаральна “доўгі рыф”). Сучасная назва з’явілася толькі ў 1870 г.[5] Да канца XVIII ст. мясцовае карэннае насельніцтва вымерла ў выніку сутычак з піратамі або эпідэміі. У XVI - XIX стст. праз Фларыдскі праліў праходзіў ажыўлены марскі шлях, які злучаў Вест-Індыю з Еўропай. Каля Кі-Ларга выяўлены рэшткі частых караблекрушэнняў.

У XIX ст. на Кі-Ларга з’явіліся перасяленцы з ЗША, якія займаліся ловам рыбы і вырошчваннем ананасаў і лайма. Першае вядомае паселішча мела назву Плантэр[6]. У 1870 г. на востраве жыло 60 чалавек. У 1881 г. на Кі-Ларга была адкрыта пошта. У 1908 г. востраў злучаны з кантынентам чыгункай, што дзейнічала да 1935 г.[7] З 1940 г. развіваецца турызм.

Зноскі

  1. city-data.com
  2. Dawn Henthorn, The Florida Keys: Key Largo Архівавана 4 красавіка 2015.
  3. James Kerr, The Lost Civilization Of Key Largo Were There Mayans In The Florida Keys? Probably, Says Archaelogist Indiana Irv But Don`t Go Looking For The Temple Of Doom Архівавана 2 красавіка 2015.
  4. Key Largo Rock Mound - Ancient Temple in United States in The South
  5. Jerry Wilkinson, HISTORY OF KEY LARGO
  6. THE FLORIDA KEYS TRAVEL GUIDE KEY LARGO
  7. Claudia Miller, The Railroad That Went to Sea Архівавана 26 лютага 2015.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Геаграфія Фларыды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы ЗША
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Фларыда-Кіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты