Кітой[1] (руск.: Кито́й; бур. Хути гол) — рака ў Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток Ангары. Даўжыня 316 км, плошча басейна 9190 км². Бярэ пачатак двума вытокамі: Самарта і Урда-Улзыта з Кітойскіх Гальцоў (Усходні Саян), цячэ паміж імі і Тункінскімі Гальцамі. У ніжнім цячэнні даліна шырокая і забалочаная. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Сярэдні гадавы расход ў вусці каля 115 м³/с, найбольшы 2340 м³/с. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка, ускрываецца ў канцы красавіка-пачатку мая. На Кітоі — горад Ангарск.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Рака\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |