wd wp Пошук:

Кітой

Кітой[1] (руск.: Кито́й; бур. Хути гол) — рака ў Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток Ангары. Даўжыня 316 км, плошча басейна 9190 км². Бярэ пачатак двума вытокамі: Самарта і Урда-Улзыта з Кітойскіх Гальцоў (Усходні Саян), цячэ паміж імі і Тункінскімі Гальцамі. У ніжнім цячэнні даліна шырокая і забалочаная. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Сярэдні гадавы расход ў вусці каля 115 м³/с, найбольшы 2340 м³/с. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка, ускрываецца ў канцы красавіка-пачатку мая. На Кітоі — горад Ангарск.

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Рэкі Бураціі
Катэгорыя·Прытокі Ангары
Катэгорыя·Водны турызм ва Усходняй Сібіры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара