wd wp Пошук:

Кірыл Уладзіміравіч Казакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казакоў. Кірыл Уладзіміравіч Казакоў (нар. 23 жніўня 1979, Магілёў, БССР) — беларускі журналіст, аўтар больш за 50 дакументальных фільмаў і журналісцкіх расследаванняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 жніўня 1979 года ў горадзе Магілёў.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Кулешова (1997—2003 гады), а таксама прайшоў прафесійную перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» (2008—2010)[1][2].

У час вучобы ў МДУ імя Куляшова працаваў у тэлерадыёкампаніі «Магілёў» рэпарцёрам (1998—2001 гады). У 2001 годзе становіцца спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі па Магілёўскай вобласці[3].

У 2002 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме «Зона Х» рэпарцёрам. У 2003 узначаліў аддзел крымінальных навін Агенцтва тэленавін Першага нацыянальнага телеканала і стаў вядучым праграмы «Зона Х». Пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова праграма стала набірать папулярнасць, і пасля стала самай рэйтынгавай праграмай на беларускім тэлебачанні (у 2003 аўдыторыя склала 209 тысяч чалавек)[4][3][5]. У ранішніх эфірах пад кіраўніцтвам Казакова з’явілася рубрыка, дзе ў рэжыме рэальнага часу транслявалася дарожнае становішча ў горадзе — перадача стала выходзіць у прамым эфіры[6]. У гэты ж час стварае шэраг аўтарскіх спецыяльных рэпартажаў, журналісцкіх расследаванняў і дакументальных фільмаў.

У 2011 годзе ўзначаліў спадарожнікавы телеканал «Беларусь-ТБ», які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі[3].

У 2012 вярнуўся ў Агенцтва тэленавін БТРК у якасці галоўнага дырэктара структуры. Пад яго кіраўніцтвам у Агенцтве тэленавін працавала больш за 10 аддзелаў, журналісты АТН стваралі кантэнт для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». У 2015 годзе стаў генеральным прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі. Потым — намеснікам генеральнага дырэктара Сталічнага тэлебачання[7].

Са студзеня 2021 да лютага 2022 года займаў пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»[8].

Работы

Аўтарскія фільмы:

Узнагароды

Зноскі

  1. Олеся Ганевич Кто по образованию ведущий программы “Зона Х”? (нявызн.) (22 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  2. Кирилл Казаков | Выпускники (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  3. 1 2 3 Сергей Андрианов Кирилл Казаков ушел из “Зоны Х” (нявызн.) (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  4. Артур Прупас Новости государственной важности (нявызн.) (22 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  5. Валентин Пепеляев “Плохие” новости будут лучше (нявызн.) (11 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  6. Проекту Первого канала «Зона Х» - 10 лет (нявызн.) (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  7. Казаков Кирилл Владимирович – заместитель генерального директора (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  8. https://blr.belta.by/president/view/u-telekanala-stb-novy-generalny-dyrektar-96077-2021/ Архівавана 31 студзеня 2021.
  9. «Оскар»? «ТЭФИ»? «Телевершина»! (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  10. Телевершина 2005 » Победители НТК «Телевершина» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  11. Указ № 3 ад 4 студзеня 2006 г. Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2006. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  12. Награды «Телевершины-2013» вручили во Дворце Республики (фото) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  13. Хорошо забытое старое (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве