wd wp Пошук:

Кірыл Ільіч Смоліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смоліч. Кірыл Ільіч Смоліч (1824, с. Дзержыцы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 1909) — святар, протаіерэй.

Біяграфія

Нарадзіўся ў с. Дзержыцах Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Пасля заканчэння ў 1847 годзе Мінскай духоўнай семінарыі пасвечаны ў святары да Успенскай царквы с. Сморкі Барысаўскага павета. На прыходзе адкрыў народную школу, дзе сам быў настаўнікам. З 1867 г. настаяцель Успенскай царквы с. Крыжагорск (Халяўшчына) Мінскага павета — былы каталіцкі прыход. На прыходзе адкрыў дзве школы — мужчынскую і жаночую. Протаіерэй (1882), пастаянны член Мінскага павятовага Вучэльнага савета (1896), духаўнік благачыннай акругі (1897). У 1908 г. у Астрашыцкім Гарадку арганізаваў аддзел «Саюза Рускага Народа».

Магіла Кірыла Смоліча каля былой царквы

Пахаваны каля Успенскай царквы ў Крыжагорску, побач з жонкай Сафіяй Філімонаўнай (4 жніўня 1824 — 20 студзеня 1909).

Узнагароды

Сярод шматлікіх узнагарод меў ордэны Св. Ганны 2 і 3 ступені, Св. Уладзіміра 4 і 3 ступені, атрымаў спадчыннае дваранства і меў дваранскі герб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені