wd wp Пошук:

Кігінскі раён

Кігі́нскі раён (руск.: Кигинский район; башк.: Ҡыйғы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхнія Кігі.

Геаграфія

Кігінскі раён мяжуе з Салавацкім, Дуванскім, Мечатлінскім і Белакатайскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 1688,36 км².

Гісторыя

Кігінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17235 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (51,4 %), далей ідуць башкіры (41,5 %) і рускія (5,6 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96