wd wp Пошук:

Кэтрын Зета-Джонс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.

Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса.

Біяграфія

Нарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар.

Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно.

Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і “Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць.

У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага».

Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden.

Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131634488 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Catherine Zeta-Jones // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Актрысы Уэльса
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суонсі