wd wp Пошук:

Майкл Дуглас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дуглас.

Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 25 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[3].

Ранняе жыццё

Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Кар’ера

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 19721976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з’яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.

Фільмаграфія (частковая)

Асабістае жыццё

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118891375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Michael Douglas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў» (нявызн.). Хартыя’97. Праверана 17 лютага 2011.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Майкла Дугласа Архівавана 18 мая 2005. (англ.) 

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Акцёрскія дынастыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»