Курган Дружбы (лат.: Draudzības kurgāns, руск.: Курган Дружбы) — манумент на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі за 5 км на поўнач ад в. Прошкі.
Насыпаны ў 1959 годзе (адкрыты 3 ліпеня 1959 года) ў памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі[1]. Аўтары комплексу — архітэктары Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін[2].
Ад Кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі — клёнамі, Латвіі — ліпамі. На вяршыні Кургана расце дуб — сімвал непарушнай дружбы братніх рэспублік. Побач з Курганом пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), сакратара Себежскага падпольнага райкома камсамола Марыі Сілівестраўны Пынты (на расійскім баку) і Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса (на латышскім баку)[1].
Штогод у першую нядзелю ліпеня на Кургане Дружбы праводзіліся масавыя ўрачыстасці — традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан трох братніх рэспублік — Беларусі, Расіі і Латвіі[1].
28 кастрычніка 2022 года на латвійскім баку былі знесены мемарыяльныя пліты, размешчаныя ля падножжа кургана з «Дубам Дружбы»[3][4].