wd wp Пошук:

Куколь звычайны

Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[3], зязюлін лён[3] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь (Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.

Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах[4].

Святлолюбівая расліна, мезатроф[5]. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Taxon: Agrostemma githago L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. Куколь обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны