wd wp Пошук:

Кузьма Савельевіч Гнедаш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гнедаш. Кузьма Савельевіч Гнедаш (Гнідаш) (4 (17) лістапада 1914, с. Салагубіўка(руск.) бел., Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Раменскім раёне, Сумская вобласць, Украіна[1] — 19 чэрвеня 1944, аколіцы г. Слоніма, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР, цяпер Беларусь) — савецкі афіцэр, разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны удзельнік партызанскай барацьбы на Украіне і ў Беларусі, камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна), маёр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Салагубіўка(руск.) бел. Харкаўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў Прылуцкую аўтатрактарную школу. Працаваў трактарыстам, а потым аўтамеханікам ў Талаеўскай(укр.) бел. МТС(руск.) бел..

У Чырвонай арміі з 1936 года. Член ВКП (б) з 1939-га. У 1939 скончыў Кіеўскія курсы малодшых палітрукоў і быў прызначаны ў танкавую частку палітруком роты. Неўзабаве ён стаў камісарам танкавага батальёна. Удзельнічаў у фінскай кампаніі і, так званым польскім паходзе РСЧА[1].

Скончыў Кіеўскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1940 годзе.

У Вялікай Айчыннай вайне

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце[1] — у баявых частках Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля расфарміравання часткі прызначаны інструктарам палітаддзела 26-й арміі(руск.) бел.. Быў цяжка паранены падчас контрудару па білацаркоўскай групоўцы суперніка 19 чэрвеня 1941 года.

Пасля лячэння прызначаны ў разведвальны аддзел штаба Паўднёва-Заходняга фронту[1]. Пасля курсу разведвальна-дыверсійнай падрыхтоўкі прызначаны на пасаду камандзіра разведвальнай групы, атрымаў аператыўны псеўданім «Кім». Група «Кіма» была выведзена ў тыл праціўніка па паветры ў ноч на 5 красавіка 1942 года[2].

Група была дэсантавана ва ўрочышча ляснога масіву Арэі на мяжы Асцерскага(укр.) бел. раёна (цяпер Казэлэцкі раён) Чарнігаўскай вобласці і Вышчадубечанскага(укр.) бел. раёна (зараз Браварскі раён) Кіеўскай вобласці.

У маі ва ўрочышчы Арэі на адным з астравоў Выдры(укр.) бел. група Гнедаша сустрэлася з партызанскім атрадам «Перамога» пад камандаваннем Сцяпана Яфімавіча Навуменкі. З таго часу і да верасня 1943 года група дзейнічала разам з партызанскім атрадам «Перамога» і ва ўзаемадзеянні з іншымі партызанскімі злучэннямі — атрадам імя Шчорса (камандзір Рыгор Збанацкі(руск.) бел.), атрадам «За Бацькаўшчыну!(руск.) бел.» (камандзір Іван Баўкун(руск.) бел.), злучэннямі М. М. Таранушчанкі і К. А. Таранюка.

23 верасня 1943 года разведвальная група Гнедаша злучылася з войскамі Цэнтральнага фронту. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленую пры гэтым мужнасць ўсе разведчыкі групы былі ўдастоены урадавых узнагарод, а палітрук К. Гнедаш узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

В снежні 1943 на ўчастку 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі(руск.) бел. група капітана Гнедаша паўторна была выведзена ў тыл праціўніка. Пераадолеўшы больш за 250 кіламетраў па маршруце Карпыліўка(укр.) бел., возера Чырвонае, Лунінец разведчыкі дабраліся ў цэнтральную частку Беларускага Палесся.

Група «Кіма» вяла разведку і дыверсійную працу у раёнах гарадоў Слуцк, Баранавічы, Кобрын, Асіповічы, Брэст — пушчаны пад адхон 21 эшалон з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, знішчана 10 параходаў і 14 барж[1]. Групай рэгулярна перадаваліся камандаванню звесткі аб суперніку, што садзейнічала паспяховаму фарсіраванню рэк Дзясна і Дняпро, падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай наступальнай аперацыі[1].

19 чэрвеня 1944 года група разведчыкаў каля Слоніма была акружаная карнікамі[1]. Не жадаючы здавацца ў палон, Гнедаш падарваў сябе гранатай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёру Гнедашу Кузьме Савельевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Пахаваны ў Слоніме Гродзенскай вобласці[1].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Гнедаш Кузьма Савельевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 152—153. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. Паводле іншых звестак 15 чэрвеня 1942 (Крыніца: А. С. Федотов, С. П. Романов, М. В. Сироткин. Разведчики в тылу врага)

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слоніме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раменскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Слоніме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза