wd wp Пошук:

Кузьма Максімавіч Качанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качанаў. Кузьма́ Максі́мавіч Кача́наў (1 лістапада 190129 верасня 1941) — савецкі ваеначальнік, у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны камандуючы 34-й арміяй, генерал-маёр.

Біяграфія

Кузьма Максімавіч Качанаў нарадзіўся 1 лістапада 1901 года ў вёсцы Целякі Віленскай губерні[1]. Рускі.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У 1919 годзе скончыў 2-я Стара-Пецяргофскія камандныя курсы. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Ваяваў на Усходнім і Паўднёвым франтах на пасадзе начальніка каманды пешых разведчыкаў, камандзіра роты, батальёна. У 1923 годзе скончыў Вышэйшую тактыка-стралковую школу камсастава РСЧА, а ў 1932 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. Прайшоў шлях ад камандзіра батальёну да намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі. У 19371941 у камандзіроўцы ў Кітаі і Іспаніі. На пасадзе дарадцы, а затым галоўнага дарадцы пры штабах НВАК арміі і Іспанскай рэспублікі удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу аперацый. Па вяртанні на Радзіму знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Кузьма Максімавіч камандаваў 24-м стралковым корпусам 27-й арміі Паўночна-Заходняга фронту. Умела кіраваў корпусам у абарончых баях у раёне Даўгаўпілс і Пскова. 3 жніўня 1941 года прызначаны камандуючым 34-й арміяй, якая неўзабаве прыняла ўдзел у контрудары войскаў Паўночна-Заходняга фронту пад Старай Русай. У верасні пад ударамі пераўзыходзячых сіл вермахта армія адышла на раку Ловаць, а затым далей у раён Дзям’янска. Пасля гэтага генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў баязлівасці і самавольным адводзе войскаў.

Для расследавання абставінаў паражэння 9 верасня 1941 года на Паўночна-Заходні фронт прыбыла камісія ўпаўнаважаных Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў складзе Н. А. Булганіна, Л. З. Мехліса і К. А. Мерацкова. Фактычна працай камісіі кіраваў Мехліс. Генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў самавольным адводзе войскаў арміі без загаду камандуючага фронтам, у страты кіравання войскамі, у злачыннай бяздзейнасці. Арыштаваны 12 верасня 1941 года[2]. Ва ўспамінах К. А. Мерацкова ён апісаны так:

« Горш было з К. М. Качанавым. Л. З. Мехліс зрабіў даклад у Стаўку аб яго паводзінах, і на гэтым кар'ера камандарма скончылася. На мой погляд, яго лёс мог бы апынуцца лепшым і ён яшчэ праявіў бы сябе годным чынам. У пачатку вайны шматлікім ваеначальнікам не ўдавалася адразу наладзіць справу. Гэта не перашкодзіла ім выдатна дзейнічаць у далейшым[3]. »

27 верасня 1941 года Ваенным трыбуналам Паўночна-Заходняга фронту прыгавораны да вышэйшай меры пакарання па артыкулах 193-2, п. «г», 193-20, п. «б» і 193-22 КК РСФСР. Дата расстрэлу — 29 верасня 1941 года[4]. Месца пакарання смерцю і пахавання невядома.

30 студзеня 1958 года абвінавачванне з Кузьмы Максімавіча Качанава было знята.

Узнагароды

Зноскі

  1. цяпер — вёска Целякі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці
  2. Спісы ахвяраў рэпрэсій
  3. К. А. Мерецков На службе народу
  4. А. Чураков. Без суда и следствия

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Валдайскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»