wd wp Пошук:

Крычаўскі замак

Замкавая гара
Рэшткі ўмацаванняў

Крычаўскі замак — колішні замак у Крычаве, які існаваў y XIVXVIII стст. на правым беразе р. Сож. Займаў пляцоўку берагавога плато, дзе ў канцы XIXIII стст. быў дзядзінец старажытнага Крычава.

Апісанне

Крычаўскі замак на плане Крычава 1788 года. РДВГА

Комплекс умацаванняў замка складаўся з 5 вежаў, y т.л. вежы-брамы. Сцены фартыфікацыі мелі выгляд «клетей замковых» тыпу 2-ярусных гародняў. На замкавым двары былі драўляная царква Святога Міколы, дом дзяржаўцы, свірны, стайні, паграбы, жылыя будынкі служак, цэйхгаўз-«скрабец» для захоўвання пораху, амуніцыі і рознай зброі.

Ваенная гісторыя

Крычаўскі замак перажыў аблогі ў 1507, 1508, 1514, 1535, 1633 (тройчы), 1648, 1651, 1654, 1658, 1661 і 1744. У час вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак моцна разбураны. У час працяглай аблогі войск маскоўскіх ваявод Шарамецева і Шчарбатага знясілены гарнізон Крычаўскага замка быў вымушаны здацца К. Паклонскаму. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў замак канчаткова разбураны і адрадзіўся толькі перад 1744 годам, калі змог вытрымаць штурмы паўстанцаў Васіля Вашчылы ў час Крычаўскага паўстання 1743—1744 гадоў. У 1778 годзе рускія ваенныя тапографы зафіксавалі замак з палісадам на вяршыні вала і амаль засыпаны роў, пасля 1780-х гадоў ён страціў ваеннае значэнне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Крычаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага