wd wp Пошук:

Крысціян Маджа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Крысціян Маджа (італ.: Christian Maggio; нар. 11 лютага 1982, Мантэк’я-Маджорэ, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Беневента» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазіцыі абаронцы можа таксама згуляць і як паўабаронца.

Кар’ера

«Вічэнца»

Крысціян Маджа з’яўляецца выхаванцам клуба «Вічэнца». У сезоне 2000/01 ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клуба. 1 кастрычніка 2000 года Крысціян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Мілана», у якім яго клуб атрымаў паражэнне з лікам 0:2. Усяго ў першым сезоне ён правёў 6 гульняў. Пасля вылету клуба ў Серыю B, Маджа стаў іграком асновы каманды, правёўшы ў сезоне 2001/02 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клуб у браму «Напалі», тым самым прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. Аднак у наступным сезоне Маджа страціў месца ў складзе і правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнціна»

У ліпені 2003 года Маджа перайшоў у склад «Фіярэнціны», дзе стаў іграком асновы. У гэтым клубе яго выкарыстоўвалі на пазіцыі латэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сезоне 2004/05 Маджа страціў месца ў стартавым складзе клуба, правёўшы ў Серыі A толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клуб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад вылету ў Серыю B.

«Сампдорыя»

У ліпені 2006 года Маджа, на правах арэнды, перайшоў у «Сампдорыю» з правам выкупу. Пасля ўдалага сезона, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клуб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнер каманды, Вальтэр Мадзары, у сезоне 2007/08 пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясціўся ў паўабарону. Змена пазіцыі дапамагла Крысціяну часцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Серыі A і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі»

11 чэрвеня 2008 года Маджа быў набыты клубам «Напалі», які заплаціў за трансфер хаўбека 8 млн еўра[3]. Пакінуў неапалітанскі клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

«Беневента»

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з клубам Серыі B «Беневента».

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе Крысціян упершыню быў выкліканы Раберта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Еўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараванне[4]. 5 кастрычніка 2008 года ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 года Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Дасягненні

Сцяг Італіі Напалі

Зноскі

  1. Christian Maggio // FBref.com
  2. CHRISTIAN MAGGIO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Il Napoli ha acquistato Christian Maggio Архівавана 6 мая 2009.. Napoli
  4. «Continuano i musi lunghi per le mancate convocazioni in Azzurro. Ora tocca a Maggio: „Non ci speravo, ma ci sono rimasto male“» Архівавана 7 чэрвеня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Беневента
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Трэвіза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вічэнца
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вічэнца
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Італіі