Крыпта Святога Леанарда размяшчаецца пад Саборам Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве. З’яўляецца помнікам раманскай архітэктуры. Крыпта была пабудавана ў XI стагоддзі (каля 1038-1039-х гадоў) па распараджэнні караля Казіміра I, які перанёс у горад сваю рэзідэнцыю.
У канцы XI стагоддзі пачаліся будаўнічыя працы над саборам пад назвай ‘Hermanowska’. Верагодна, што фундатарам гэтага праекта быў Уладзіслаў I Герман. Сабор быў асвячоны ў 1142 годзе. Пра гэта збудаванне вядома мала: яго выява маецца на адной з пячатак XIII стагоддзя. Фрагменты яго захаваліся да нашых дзён — гэта падмуркі Гадзіннікавай вежы, ніжняя частка сцен вежы «Сярэбраных звонаў» і падземная крыпта Св. Леанарда[1]
У 1118 годзе ў ёй быў пахаваны біскуп Маўрый, хоць пазней з яго магілы былі выняты патэна і пацір.
Крыпту Св. Леанарда, пабудаваную з велізарных, старанна абчасаных каменных блокаў[1], адрознівае строгая і ясная манументальнасць. Крыпта падзелены тры нефы васьмю кароткімі калонамі з грубымі базамі[1] і надзвычай лаканічнымі па формах[2], паўкруглымі капітэлямі. На калоны абапіраюцца магутныя крыжовыя скляпенні, значнасць значнасць і цяжар якіх падкрэсліваюцца папружнымі аркамі[2].
Алтар быў выкананы ўжо ў XIX стагоддзі па праекце Віяле ле Дзюка[1].
У склепе пахаваны шматлікія польскія каралі і вядомыя гістарычныя дзеячы.
Папа Рымскі Ян Павел II правёў сваю першую імшу на алтары ў крыпце Святога Леанарда 2 лістапада 1946 года, праз адзін дзень пасля яго пасвячэння ў святары.