wd wp Пошук:

Папружная арка

Папружная арка — апорная канструкцыя перакрыцця, якая ўспрымае нагрузку скляпення або купала і перадае яе на слупы, сцены, пілястры, лапаткі, контрфорсы; від канструкцыйнай аркі. Бываюць паўцыркульныя і спічастыя (у гатычных збудаваннях). Папружныя аркі расчляняюць скляпенне на шэраг квадратных або прамавугольных у плане ўчасткаў. З’яўляюцца адным з элементаў рытму і маштабу ў інтэр’еры. У некаторых пабудовах дэкарыраваны лепкай, кесонамі, арнаментальна-дэкаратыўнай размалёўкай.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктура