wd wp Пошук:

Крынічнік сіваваты

Крынічнік сіваваты[3][4] (Veronica incana) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Дэкаратыўная расліна.

Батанічнае апісанне

Сцябло 20-40 см вышынёй.

Лісце шырокаланцэтнае, з абодвух бакоў бела-лямцавае, размешчана супратыўна, агульны тон раслін серабрыста-шэры.

Суквецці густыя, зверху, гронкападобныя, да 5 см даўжынёй. Кветкі сінія.

Цвіце ў ліпені-жніўні.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Ва Украіне сустракаецца ў Закарпацці і на Палессі, радзей у Крыме і лесастэпе, расце на камяністых схілах, у лясах.

Таксанамія

Від Крынічнік сіваваты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік сіваваты
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Veronica incana на сайті Tropicos

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны