wd wp Пошук:

Краснадворскі сельсавет

Краснадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Краснадворцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Краснадварэцкі (Краснадворскі) сельсавет у складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 11 кастрычніка 1961 года ў склад сельсавета з Чапялёўскага сельсавета перададзены вёскі Астроўкі, Балотчыцы і Касынічы[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чапялёўскага сельсавета з вёскамі Прусікі, Прусы, Чапялі[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (10 населеных пунктаў) складае 2508 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Краснадворскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе