wd wp Пошук:

Красадзён

Красадзён[3], таксама Лілейнік[4] (Hemerocállis) — род кветкавых раслін сямейства Асфадэлавыя (Xanthorrhoeaceae).

Назва

Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.

Апісанне

Красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка.

Пашырэнне

Каля 15 відаў (20[5]). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая, Карэі і Японіі; у Заходняй Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus), красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii), красадзён рыжы (Hemerocallis fulva) і красадзён Тунберга (Hemerocallis thunbergii).

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Красадзён, Лілейнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999, С. 454.
  5. Hemerocallis(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Асфадэлавыя