wd wp Пошук:

Крапінец горкі

Крапінец горкі[3], крапінец гаркаваты[4] (Polygala amarella) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Батанічнае апісанне

Корань стрыжнёвы, маларазгалінаваны. Вышыня расліны 10—20 см. Сцябло простае. Каля асновы сцябла ўтвараецца прыкаранёвая разетка зваротнаяйкападобнага лісця. Кветкі дробныя, сіняга колеру, 3—4 мм даўжынёй, сабраныя ў рэдкую зверху гронку[5][6]. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна, пераносіць цень[7]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[7]. Расце на сырых і забалочаных лугах, сярод хмызнякоў — на мінеральнай і тарфяной глебе[6]. Цвіце ў маі—ліпені[6].

Рэдкі від раслін. Ахоўваецца ў Фінляндыі, Украіне і шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Истод горьковатый
  6. 1 2 3 Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  7. 1 2 3 4 Истод горьковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1769 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Крапінец