wd wp Пошук:

Костшын над Одран

Костшын над Одран[1] (польск.: Kostrzyn nad Odrą, ням.: Küstrin — Кюстрын) — горад на захадзе Польшчы на рацэ Одра. Размешчаны за 480 км на захад ад Варшавы, за 45 км на паўднёвы захад ад Гожава Велькапольскага і за 90 км на ўсход ад цэнтра Берліна (знаходзіцца каля самай мяжы з Германіяй, ад якой аддзелены ракой Одра). Уваходзіць у склад Гажоўскага павета Любушскага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 46,14 км². Насельніцтва 17,9 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Любушскага ваяводства
Катэгорыя·Костшын над Одран
Катэгорыя·Населеныя пункты Гажоўскага павета