wd wp Пошук:

Гожаў Велькапольскі

Гожаў Велькапольскі (польск.: Gorzów Wielkopolski, ням.: Landsberg an der Warthe) — горад на правах павета ў заходняй Польшчы, адзін з двух цэнтраў (сядзіба ваяводы) Любушскага ваяводства. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасць жыхароў у Гожаве Велікапольскім налічвае каля 124,3 тыс. чалавек[2], што ставіць яго на 31 месца па колькасці насельніцтва ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Гожаў Велькапольскі — Мінск 817 км, да Варшавы — 397 км[3].

Горад знаходзіцца на ўскраіне Гожаўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гожаўскай раўніне над Вартай, у вусці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гожаў Велькапольскі знаходзіцца за 53 км ад мяжы з Германіяй і за 135 км ад Берліна, за 112 км у Зялёнай Гуры. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёна «Любушская зямля». Пасля заваявання любушанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучана да Вялікай Польшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэнбургскага маркграфства. Да 1945 года горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасля Другой сусветнай вайны Гожаў Велькапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.

Гісторыя

У Х стагоддзі тэрыторыя вакол вусця ракі Варты знаходзілася ў межах дзяржавы палянаў, а потым Польскага каралеўства. Феадальны падзел Польскага каралеўства прывёў да перахода гэтай тэрыторыі пад уладу заходніх суседзяў. У 1249 годзе любуцкая зямля трапіла пад уладу Брандэнбурга згодна з дамовай паміж Баляславам Рагаткам і архібіскупам Брандэнбурга. 2 ліпеня 1257 года рыцар Альбрэхт дэ Люгэ атрымаў дазвол ад маркграфа Іагана I на заснаванне на мяжы марграфства горада Landisberch Nova. Горад пачаў хутка развівацца і стаў культурным і гандлёвым цэнтрам ва ўсходняй Германіі. Праз некаторы час назва змянілася на Ландсберг. У 1537 годзе горад перажыў гусіцкую аблогу, у XVII стагоддзі некаторы час знаходзіўся ў шведскай акупацыі, потым некаторы тут знаходзіліся расійскія войскі, была выплачана кантрыбуцыя напалеонаўскім войскам. У 1892 годзе Ландсберг быў невялікім горадам, цэнтрам акругі.

У час Другой сусветнай вайны горад быў зруйнаваны падчас яго ўзяцця войскамі СССР, якія занялі яго 30 студзеня 1945 года. Пасля сканчэння вайны горад быў перададзены Польшчы ў складзе якой была зменена яго назва на Гожаў-над-Вартай, а праз некаторы час была дадана прыстаўка Велькапольскі. Нямецкія грамадзяне былі выселены ў Германію, а на іх месца перасялялі жыхароў крэсаў.

Пасля вайны адбылася хуткае развіццё горада. З 1945 да 1950 года Гожаў Велькапольскі быў галоўным цэнтрам адміністрацыі заходніх паветаў Пазнаньскага ваяводства. Пасля гэтага горад пачынае паступова страчваць адміністрацыйнае значэнне ў краіне. З 1950 года горад быў далучаны да новаўтворанага Зеленагурскага ваяводства. У 1960-х гадах колькасць насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек, што пераўзышло перадваенны ўзровень. У канцы 1960-х гадоў у Гожаве хутка пачынае развівацца прамысловасць. У 1970-х з’яўляюцца першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1975 годзе Гожаў становіцца сталіцай новаўтворанага Гожаўскага ваяводства, а ў 1979 годзе колькасць насельніцтва дасягае 100 тыс. чалавек. У 1980-х гадах Гожаў Велькапольскі становіцца адным з цэнтраў актыўнасці «Салідарнасці».

З 1990-х гадоў пачынаецца актыўнае развіццё прыватнага сектару эканомікі горада. З 1999 года Гожаў Велькапольскі стаў цэнтрам Любушскага ваяводства.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  3. Адлегласці паміж гарадамі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гожаў Велькапольскі
Гарады Любушскага ваяводства
Гарады Польшчы на правах павета
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу