wd wp Пошук:

Колас беларускай нівы

«Колас беларускай нівы» («Kołas biełaruskaj niwy») — літаратурны альманах на беларускай мове, выдадзены ў 1913 годзе Гродзенскім гуртком беларускай моладзі ў г. Гродне. Друкаваўся лацінкай. Быў надрукаваны на шапірографе тыражом 50 экз. Меў дэмакратычна-асветніцкі кірунак[1]. На тытульным лісце пад загалоўкам малюнак — тры каласы жыта[2]. Складаўся альманах з ананімных ці падпісаных псеўданімамі вершаў і апавяданняў Л. Сівіцкай (пад псеўданімам Шара Пташка, яна ж аўтар уступнага артыкула), Я. Лявіцкага, М. Бобрык, А. Зенюка, Ф. Лабенца. Розныя па мастацкім узроўні творы аб’яднала імкненне іх аўтараў да сацыяльнай змястоўнасці і гуманістычнага пафасу аповеду. Пісаў аб цяжкай долі беларускага народа, заклікаў да актыўнай культурна-асветніцкай працы сярод беларусаў. У выданні былі змешчаны таксама вершы М. Канапніцкай, рэпартаж з Гродзеншчыны, заклік збіраць звесткі аб мясцовых назвах, перадрукаваны з газеты «Наша ніва»[3].

Зноскі

  1. «Колас беларускай нівы» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 96.
  2. 435. Kolas bielaruskaj niwy. Adnadnioûka. Hrodno, 1913. 16 s. 50 экз.
  3. А. Л. Спад пылу архівау // Наша думка. — 1921. — № 13. — С. 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выданні на беларускай мове лацінкай
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1913 годзе
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі Гродна
Катэгорыя·Альманахі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·1913 год у Гродне
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1913 годзе