wd wp Пошук:

Клімавіцкі павет

Клімавіцкі павет (руск.: Климовичский уезд) — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і Гомельскай губерні РСФСР з канца 18 ст. да канца 1923 г.

Гісторыя

Утвораны ў 1772 г. як Мілаславіцкі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1777 г. правінцыя ліквідавана, цэнтр павета перанесены ў г. Клімавічы з в. Мілаславічы, павет перайменаваны. У 1796 г. — ліквідаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні. У 1802 г. адноўлены пры аднаўленні Магілёўскай губерні.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].

З 1919 г. — у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1923 г. аб’яднаны з Чэрыкаўскім паветам у Калінінскую акругу з цэнтрам у г. Клімавічы.

Воласці

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паветы Гомельскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Клімавіцкі павет
Катэгорыя·Клімавічы