wd wp Пошук:

Клешня

Кле́шня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня 1,8[2] м. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км.

Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м параслі лесам і хмызняком, на ўсходзе і поўдні разараныя. Берагавая лінія ў паўночнай частцы возера звілістая. Берагі на поўначы забалочаныя. Выцякае ручай у раку Нішча.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта