wd wp Пошук:

Кенет Мак-Мілан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Мілан. Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.

Біяграфія

Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.

Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).

У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.

Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».

Харэаграфія

У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.

Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.

З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Kenneth MacMillan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 5 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данфермліне
Катэгорыя·Балетмайстры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Харэографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Харэографы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Харэографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балетмайстры Каралеўскага балета (Лондан)
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе