wd wp Пошук:

Рудольф Хаметавіч Нурыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нурыеў. Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[5]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк, СССР — 6 студзеня 1993, Парыж, Францыя) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.

Біяграфія

Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Rudolf Nureyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118589024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
  5. Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Рускія эмігранты ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Уцекачы з СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Рускія эмігранты ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ад захворванняў, звязаных са СНІДам