wd wp Пошук:

Данфермлін

Данфермлінскае абацтва

Данфе́рмлін (англ.: Dunfermline, шатл. гэл.: Dùn Phàrlain) — горад у Шатландыі. Размешчаны ў вобласці Файф на беразе заліва Фёрт-оф-Форт, паўночна-заходней Эдынбурга.

Данфермлін — адзін з гістарычных гарадоў Шатландыі. У Сярэднявечча тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый каралёў Шатландыі (цяпер у развалінах). Данфермлінскае абацтва служыла іх магільным склепам. У 1624 г. старая частка горада згарэла і з тых часоў у сутнасці не аднаўлялася. З выхадцаў горада можна згадаць прадпрымальніка і філантропа Эндру Карнегі, харэографа Кенета Макмілана, удзельнікаў рок-гурта Nazareth, а таксама лідара гурта Jethro Tull Ена Андэрсана.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Шатландыі
Катэгорыя·Файф
Катэгорыя·Данфермлін