wd wp Пошук:

Каюм Хабібрахманавіч Ахметшын

Каюм Хабібрахманавіч Ахметшын (1909, вёска Каракусюк Орскага павета, Арэнбургская губерня[1] — 1943, Рэчыца) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, памочнік камандзіра шабельнага ўзвода 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 г. ва Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшына.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 чэрвеня (7 ліпеня) 1909 года ў вёсцы Каракусюк Орскага павета Арэнбургскай губерні[1]. Башкір. Адукацыя пачатковая. Да 1929 года займаўся земляробствам у гаспадарцы бацькі. З мая 1929 года па красавік 1932 года працаваў сакратаром Аляксееўскага сельсавета Зіанчурынскага раёна. У 1932-34 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1934—1941 гадах працаваў інспектарам пажарнай аховы Зіанчурынскага, Хайбулінскага раённых аддзелаў НКУС Башкірскай АССР. Член ВКП(б) з 1939 года.

Баявы шлях

У Чырвоную Армію зноў прызваны ў снежні 1941 года Хайбулінскім райваенкаматам Башкірскай АССР.

Гвардыі старшына К. X. Ахметшын асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Днепр 27 верасня 1943 года. Адно з аддзяленняў ўзвода трапіла пад абстрэл артылерыі праціўніка. Асколак снарада прабіў лодку. К. Х. Ахметшын, які знаходзіўшыся недалёка ад пашкоджанай лодкі на плыце, на хаду перабраўся ў яе, заткнуў прабоіну і паспяхова пераправіў лодку на правы бераг.

На заходнім беразе Дняпра са сваім узводам ён трапіў у акружэнне. Падчас бою з гітлераўцамі скончыліся боепрыпасы. К. X. Ахметшын, знішчыўшы станковы кулямёт праціўніка, падняў узвод у атаку. У рукапашным баі ўзвод знішчыў дваццаць пяць салдат непрыяцеля, прарваў кальцо акружэння і выйшаў да свайго эскадрону[2].

Ахметшин К. Х. загінуў смерцю храбрых у баі 10 лістапада 1943 года ў раёне горада Рэчыца.

Пахаваны ў вёсцы Уборак Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Званне Героя Савецкага Саюза Каюму Хабібрахманавічу Ахметшыну пасмяротна прысвоена 15 студзеня 1944 года[3].

Узнагароды

Памяць

Вуліца ў вёсцы Ідэльбакава Зіанчурынскага раёна. Абішаўскайй сярэдняй школе ў Хайбулінскім раёне[4]; вуліцах у раённым цэнтры — вёсцы Ак’яр, у вёсцы Ісянгулава Зіанчурынскага раёна, а таксама ў вёсцы Падольск Хайбулінскага раёна

Зноскі

  1. 1 2 Цяпер у Хайбулінскім раёне Башкартастана
  2. 1 2 Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  4. Сайт Абишевской средней школы: История школы Архівавана 13 студзеня 2014.

Спасылкі

Каюм Хабібрахманавіч Ахметшын на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Рэчыцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных