wd wp Пошук:

Качка шэрая

Качка шэрая ці Качка-неразня (Anas strepera) — вадаплаўная птушка рода Рачныя качкі (Anas) сямейства Качыныя (Anatidae) атраду Гусепадобныя (Anseriformes).

Апісанне

Шэрая качка даўжынёй 46-56 см і ў размаху крылаў 78-90 см. Самец трохі даўжэй самкі, важыць прыблізна 990 г, у той час як самка 850 г. У шлюбны перыяд самец пярэста-шэры, з чорным задам, светла-каштанавымі крыламі і бліскучым белым люстэркам, якія адкрываюцца падчас палёту ці ў супакоі. Па-за шлюбным сезонам афарбоўкай апярэння качар больш падобны на самку, але захоўвае плямістасць крылаў і звычайна больш шэры, а дзюба ў яго меней аранжавая.

Самка светла-карычневая, афарбоўкай апярэння вельмі падобная на самку крыжанкі. Яе можна адрозніць ад гэтага выгляду толькі па цёмна-аранжавым аблямоўванні дзюбы, меншым памерам, беламу люстэрку і беламу жывату. Абодва полы ліняюць двойчы ў год і адзін раз на першым годзе жыцця.

Арэал

Шэрая качка водзіцца ў паўночных абласцях Еўропы і Азіі, у цэнтры Паўночнай Амерыкі. У Паўночнай Амерыцы яе вобласць распаўсюджання ўключае раку Святога Лаўрэнція, Вялікія азёры, Альберту, Саскачэван, Дакоту, поўдзень Канзаса, захад Каліфорніі, узбярэжжа Ціхага акіяна і паўднёвае ўзбярэжжа Аляскі. Вобласць распаўсюду гэтай птушкі магчыма працягваецца на ўсход Паўночнай Амерыкі. Гэта сапраўдная качка строга пералётная і ўзімку мігруе паўднёвей сваёй вобласці распаўсюду, з прыбярэжнай Аляскі на поўдзень Цэнтральнай Амерыкі, на ўсход у Айдаха, Канзас, Агая, Віргінію, а затым на поўдзень усёй Цэнтральнай Амерыкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта