wd wp Пошук:

Крыжанка

Anas platyrhynchos

Крыжа́нка звычайная, Крыжанка[1] (Anas platyrhynchos) — птушка сямейства качыных атрада гусепадобных.

Назва

Народныя назвы качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь.

Апісанне

Даўжыня да 63 см, маса да 2 кг. У самца вясной галава і шыя цёмна-зялёныя, на крылах сіне-фіялетавае «люстэрка», самка бураватая. Летам самец падобны да самкі. Корміцца расліннасцю, малюскамі, чарвякамі, насякомымі.

Арэал

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. На Беларусі трапляецца ўсюды. Гавайскі падвід (Anas platyrhynchos wyvilliana) — у Чырвонай кнізе МСАП.

Экалогія

Гнёзды робяць на зямлі, зрэдку на галінах дрэў, у дуплах. Нясуць 6—16 (пераважна 8—12) яец. Птушаняты вывадковыя.

Значэнне і выкарыстанне

Аб’ект спартыўнага і прамысловага палявання. Ад крыжанкі паходзяць качкі свойскія.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Anas boschas
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта