wd wp Пошук:

Кацічаў

Каці́чаў[1] (трансліт.: Kacičaŭ, руск.: Катичев) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 54 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 172 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні далучаецца завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Празора. Паводле перапісу 1897 года вёска Карлаў-Кацічаў. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кацічаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная кветка», працавалі конны млын і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 23 жыхара вёскі. У памяць пра загінулых у 1979 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Каці́чаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Камарынскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта