wd wp Пошук:

Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі

Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́наміавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).

Ход падзеяў

Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў Беларусі[1]. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].

Расследванне

Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны РБ[1]. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб УС РБ назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактар[4]. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 КК РБ (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзьвюх і больш асобаў)[2].

Да высвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 г палёты былі адноўленыя[5]; на люты 2012 г. следства працягваецца[6].

Ахвяры

У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалоба[7]. Пасьля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].

Зноскі

  1. 1 2 Пресс-служба сообщает Архівавана 23 ліпеня 2012. // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 29.11.2011
  2. 1 2 Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу // Наша Ніва 1 снежня 2011
  3. Ігар Карней.Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам// Радыё «Свабода», 30 лістапада
  4. Генштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі Еўрарадыё| 15 красавіка 2012
  5. У Беларусі адноўленыя палёты вайсковай авіяцыі // Еўрарадыё, 15 красавіка 2012
  6. В деле о крушении военного вертолета под Пружанами проводится техническая экспертиза // БелТА, 17 лютага 2012
  7. Жалоба па загінулых лётчыках аб’яўлена толькі на Пружаншчыне // Наша Ніва 2 снежня 2011
  8. Святлана Яскевіч. Апусцела без цябе зямля… // Звязда, 3 снежня 2011 № 231 (27095) с. 1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пружанскі раён
Катэгорыя·Падзеі 29 лістапада
Катэгорыя·Катастрофы 2011 года
Катэгорыя·Лістапад 2011 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·2011 год у Беларусі
Катэгорыя·Авіякатастрофы