wd wp Пошук:

Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі

Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 23 верасня 2010 года за 3—5 км[1] ад вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна[2].

На 1 лістапада 2010 года расследаванне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя і былі перарадзены Міністру абароны Юрыю Жадобіну. Знятая забарона на палёты Міг-29[3].

Абставіны

Знішчальнік МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў планавы палёт. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці[5]. Паводле звестак Мінабароны, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі[6].

След падзення расцягнуўся прыкладна на 300 метраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].

Самалёт

МіГ-29УБ 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраенні 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 года асабісты склад і тэхніка 927-й ЗАБ увайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].

Знішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].

Ахвяры

Загінулі ўсе члены экіпажу:

Зноскі

  1. 1 2 Відавочца: «Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…» Архівавана 25 верасня 2010. tut.by
  2. За два дня в мире произошло четыре крушения самолетов МиГ Архівавана 12 ліпеня 2011. Intex-press
  3. Завершено расследование катастрофы МиГ-29 барановичской авиабазы Naviny.by 1 лістапада 2010
  4. Очевидец трагедии: «Самолет упал на моих глазах» Комсомольская правда в Белоруссии
  5. На Берасцейшчыне разбіўся МІГ-29(недаступная спасылка) Белсат
  6. Мінабароны: Пілоты МіГ-29 загінулі, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты Наша Ніва
  7. Відавочца з месца катастрофы: Самалёт зрэзаў дрэвы на паласе ў 300 метраў Архівавана 29 верасня 2010. Эўрапейскае радыё для Беларусі
  8. Минобороны: Пилоты МиГ-29 погибли, предотвращая падение самолета на населенные пункты Архівавана 12 ліпеня 2011. Intex-press
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Ганцавічы
Катэгорыя·2010 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верасень 2010 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Падзеі 23 верасня