Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 23 верасня 2010 года за 3—5 км[1] ад вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна[2].
На 1 лістапада 2010 года расследаванне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя і былі перарадзены Міністру абароны Юрыю Жадобіну. Знятая забарона на палёты Міг-29[3].
Знішчальнік МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў планавы палёт. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці[5]. Паводле звестак Мінабароны, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі[6].
След падзення расцягнуўся прыкладна на 300 метраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].
МіГ-29УБ 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраенні 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 года асабісты склад і тэхніка 927-й ЗАБ увайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].
Знішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].
Загінулі ўсе члены экіпажу: