wd wp Пошук:

Касьма Феліксавіч Татур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Татур. Касьма Феліксавіч Татур (руск.: Козьма Феликсович Татур; 11 лістапада 1870 — 8 ліпеня 1937, г. Масква) — беларускі архівіст.

Біяграфія

Са шляхецкага роду Татураў герба «Дамброва». Нарадзіўся 11 лістапада 1870 г. у фальварку Падбярэззе Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Беларус. Праваслаўны, хрышчаны 14 лістапада 1870 г. Дашлюбны сын Ганны Навумаўны Кавалінскай і Фелікса Фаміча Татура, якога апошні ўсынавіў і зраўняў у правах з другім сынам Феліксам (нар. 21.12.1876), народжаным у шлюбе. Ва ўласнасці жонкі знаходзіліся маёнтак Прудок Рэчыцкага павета Мінскай губерні і Мялікі Вілейскага павета Віленскай губерні[1].

Па сканчэнні 14 чэрвеня 1885 года Барысаўскай гарадской вучэльні прызначаны 24 студзеня 1894 года пісьмавадзіцелем канцылярыі слуцкага павятовага маршалка шляхты. Затым з 22 лютага да 13 снежня 1897 года працаваў на аналагічнай пасадзе ў канцылярыі мінскага губернскага маршалка шляхты. Часова, а затым паўнавартасна, з 8 сакавіка 1897 па 3 снежня 1904 года выконваў абавязкі сакратара Мінскага ДДС. Падчас праходжання службы ўзводзіўся ў чыны: калежскага рэгістратара (24.01.1896), губернскага сакратара (24.01.1899)[1].

Паводле пастановы Віленскага акружнога суда ад 25 верасня 1905 г. запланаваў і здзейсніў разам з Мікалаем Антонавым Івашкам, селянінам сяла Грыцэвічы Слуцкага павета, падпал уласнага хлебнага свірна ў маёнтку Масткі Вілейскага павета, з мэтай атрымаць за яго страхоўку (04.06.1902), за што быў асуджаны да двух год і чатырох месяцаў выпраўленчага арыштанцкага аддзялення[1].

Пастановай Мінскага ДДС ад 10 сакавіка 1911 г. унесены ў спіс дваран Мінскай губерні, як пазбаўлены правоў свайго стану. У кастрычніку 1911 г. паступіў на службу ў Мінскую землеўладкавальную камісію бухгалтарам, у 1916 г. перамешчаны ў Мінскі ссудны камітэт на пасаду справавода, а затым упраўляючага канцылярыі[1].

У 1919—1920 гг. — справавод землямернага тэхнічнага пададдзела Наркамзема Літвы і Беларусі. У 1926 — жніўні 1928 гг. — старшы бухгалтар Мінскага спіртаводачнага завода Цэнтраспірта, затым вызвалены ад займаемай пасады па стану здароўя[1].

Прыштаваны 26.03.1929 года і асуджаны 26.07.1929 да трох год паражэння ў правах за антысавецкую агітацыю. З 1931 г. працаваў бухгалтарам-планавіком Тарускай арцелі інвалідаў «Самаклопат», з 1932 г. — галоўны бухгалтар арцелі вышывальшчыц[1].

Пасля смерці пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве[1].

Узнагароды

Узнагароджаны цёмна-бронзавым медалём за працы па перапісу 1897 года (30.01.1897), срэбным медалём у памяць царавання Аляксандра ІІІ (30.03.1898), ордэнам Святой Ганны ІІІ ступені (1902)[1].

Сям’я

Жонка Алімпіяда Іванаўна Залюбоўская (нар. 05.07.1877), дачка калежскага асэсара, сыны[1]:

Жонка і дзеці праваслаўнага веравызнання[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Архівісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Род Татураў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»