wd wp Пошук:

Касцянец валасападобны

Касцянец валасападобны (Asplenium trichomanes) — шматгадовая папараць сямейства касцянцовыя (Aspleniaceae).

Марфалогія

Папараць вышынёй 5-15 см. Лісткі (ваі) пёрыстыя з цёмна-бурым бліскучым хвосцікам і стрыжнем. Долі ліста зваротнаяйкападобныя, утвараюць вузкую аблямоўку па два бакі стрыжня. Споры спеюць у ліпені-жніўні.

Распаўсюджанне

Расце пераважна ў горных сістэмах Сярэдняй і Усходняй Еўропы, аднак распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Таксама выяўленыя ізаляваныя асяродкі ў Азіі (Індыя, Шры-Ланка) і Паўночнай Амерыцы, асобна Канадзе.

Экалогія

Расце на зацененых скалах і ў цяснінах субальпійскага і альпійскага паясоў да вышыні 1500-1600 м над узроўнем мора.

Выкарыстанне

Від выкарыстоўваюць у ландшафтнай архітэктуры для фарміравання альпійскіх горак. У народнай медыцыне лісце гэтай расліны ўжывалі супраць выпадзення валасоў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Касцянцовыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы