wd wp Пошук:

Касталом

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касталом. Кастало́м[3][4] (Cynoglóssum) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Навуковая лацінская назва Cynoglossum паходзіць ад грэч. κύων (сабака) і γλῶσσα (язык) ад шурпатага навобмацак і прадаўгаватага лісця расліны.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 35—100 см. Корань тоўсты, верацёнападобнай формы. Маюцца 2—3 баразнаватыя сцяблы, густа аблісцелыя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, апушанае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бура-чырвонага колеру з сінім, блакітным, фіялетавым адценнем, паніклыя, у мяцёльчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны распаўсюджаны ва ўмераных, трапічных і горных раёнах Паўночнага паўшар’я. Растуць па берагах рэк, у ярах, на засмечаных месцах.

Віды

Касталом лекавы (Cynoglossum officinale). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род налічвае каля 60 відаў (83[5] віды). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Касталом у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999. — С. 153.
  5. Cynoglossum // The Plant List(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак