wd wp Пошук:

Касач бязлісты

Касач бязлісты, Касач сіні[3] (Iris aphylla) — кветкавая травяністая расліна сямейства касачовых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з моцным, ад асновы галінастым голым кветаносам вышынёй да 50 см і магутным кароткім паўзучым карэнішчам. Большая частка лісця ў прыкаранёвых веерападобных пучках, шырокае, лінейна-мечападобнае, серпападобна-выгнутае, па даўжыні роўнае кветаносу або некалькі даўжэйшае за яго. Лісце на кветаносе нешматлікае, да вяршыні паступова памяншаецца. Лісце абгорткі яйкападобнае або прадаўгаватае, уздутае, травяністае, зялёнае, нярэдка з пурпуровымі жылкамі. Кветкі буйныя, ярка-фіялетавыя, са слабым пахам, адзінкавыя, па 3-5 на кветаносе. Калякветнік з 6 лісцікаў, зрослых у ніжняй частцы ў трубку, якая ў 2 разы вышэй за завязь. Вонкавыя долі калякветніка з бародкай, утворанай шматлікімі жоўтымі валаскамі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.

Пашырэнне

Еўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Балканскі паўвостраў, Малая Азія. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: астэпаваныя лугі, хмызнякі, узлескі і паляны.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Кветаносы паяўляюцца звычайна раней за лісце (адсюль відавая назва).

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Касачовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны