wd wp Пошук:

Карцінныя камяні

Памінальныя камяні ў краязнаўчым музеі Готланда

Памінальныя або карцінныя камяні (шведск.: bildstenar) — асобна пастаўленыя валуны (як правіла, з вапняка) з нанесеным на іх арнаментам, якія адносяцца да перыяду вікінгаў.

Карцінныя камяні адрозніваліся ад рунічных тым, што на іх наносіліся не руны, а выявы накшталт піктаграм. Пераважная іх большасць знаходзіцца на астравах Готланд і Мэн. Камяні, як правіла, усталёўваліся ў людных месцах (напрыклад, ля перапраў праз ручаі), значна радзей — над пахаваннямі.

Карцінныя камяні датуюцца трыма перыядамі з V па XI стагоддзя. Тлумачэнне малюнкаў часцяком выклікае складанасці. Вельмі распаўсюджаныя сцэны з выявай вершніка, што вяртаецца з вайны, якога сустракае дома жанчына з рогам у руцэ. Найбольш буйны з захаваных камянёў (на Готландзе) мае вышыню 370 см.

Прыклады

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Готланд (востраў)
Катэгорыя·Стэлы
Катэгорыя·Вікінгі