wd wp Пошук:

Карнарваншыр

Карнарваншыр (вал.: Sir Gaernarfon, англ.: Caernarfonshire) — традыцыйнае графства Уэльса, якое існавала ў якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Англіі ў перыяд з 1284 па 1888 год.

Карнарваншыр межаваў з уэльскімі графствамі Мерыянетшыр на поўдні, Дэнбішыр на ўсходзе, і быў аддзелены ад вострава Англсі пралівам Менай.

Графства было ўтворана Эдуардам II у 1284 годзе пасля перамогі над Лівелінам Апошнім і ўключэння яго, як і ўсіх астатніх земляў Уэльса, у склад Англійскага каралеўства ў адпаведнасці з Рудланскім статутам. Тэрытарыяльную аснову новаўтварэння склалі заваяваныя ўладанні караля Гвінеда у кантрэвах Лін, Арван і Арлехвед, а таксама ў комаце Эйвіянід — паўночнай частцы кантрэва Дунадынг.

Актам аб мясцовым кіраванні 1888 года графства было ператворана ў адміністрацыйнае графства Карнарваншыр. Затым тэрытарыяльны падзел Уэльса быў зменена Актам аб мясцовым кіраванні 1972 года, які ўтварыў двухузроўневую адміністрацыйную сістэму, паводле якога землі Карнарваншыра ўвайшлі ў склад графства Гвінед у якасці тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню — раёнаў Аберкануі, Арван і Дуйвар.

З 1996 года і па цяперашні час зямлі Карнарваншыра ўваходзяць у склад унітарнай адміністрацыйнай вобласці Гвінед.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Традыцыйныя графствы Уэльса